20 мая у сельскай школе в. Скірмантава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбылося Шоў Беларушчыны для школьнікаў. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было спецыяльнае пытанне па вышэйшым пункце нашай краіны, які знаходзіцца ў гэтай вёскі. Дзеці з лёгкасцю на яго адказалі. Шоў выклікала шмат радасных эмоцый і апладысментаў. Улічваючы невялікую колькасць вучняў, кожны атрымаў памятны падарунак ад грамадскай-культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.