Праект Open Muzej (OM) запускае аднайменны падкаст пра сучаснае беларускае мастацтва і запрашае слухачоў і слухачак у падарожжа-даследаванне з мэтай стварэння грамадскага музея сучаснага беларускага мастацтва.
У першым эпізодзе працоўная група Open Muzej раскрывае ключавыя аспекты сваёй ініцыятывы. Сузаснавальніцы Ambasada Kultury Валянціна Кісялёва і Ганна Чыстасердава, мастацтвазнаўца і куратарка Ірына Кон, cузаснавальнiк i галоўны рэдактар партала Kalektar, мастак Сяргей Шабохін падрабязна распавядаюць пра канцэпцыю адкрытага грамадскага музея, закранаючы тэмы супольнасці і саўдзелу, захавання і доступу да культурнай спадчыны ва ўмовах эміграцыі.
У наступных выпусках падкаста яго вядучы, культурны актывіст Багдан Хмяльніцкі, разам з гасцямі абмяркуе ролю музеяў у кантэксце актуальных тэм, такіх як міграцыя і дом, супольнасць і салідарнасць, вайна і дэкаланізацыя.
Ад гісторыі да сучаснасці, ад лакальнага да глабальнага — каманда праекта абяцае асвятляць падзеі і тэндэнцыі, якія фарміруюць унікальны кантэкст беларускай культуры тут і цяпер.
Першы выпуск даступны на платформах Spotify, Yandex Music, Apple Podcasts, Google Podcasts и Castbox. Новыя эпізоды падкаста будуць выходзіць кожныя два тыдні.
Тэзісы і карысныя спасылкі на дадатковыя матэрыялы да першага выпуску будуць апублікаваныя ў Instagram праекта.
Партнёры праекта: Ambasada Kultury, KALEKTAR, EVAa project
Мовы падкаста: беларуская і руская
Каманда праекта Open Muzej (OM): Валянціна Кісялёва, Ірына Кон, Сяргей Шабохін, Ганна Чыстасердава. Пры ўдзеле Юліі Бардун і Антаніны Сцебур.
Дызайн: Сяргей Шабохін.