Правядзенне аўкцыёна ініцыявала польская мастачка Цэліна Кануннікава* (Celina Kanunnikava). Як высветлілася, ідэя лётала ў паветры і на яе адразу ж адгукнуліся і беларускія мастакі –Руслан Вашкевіч, Артур Клінаў, Уладзімір Цэслер, Алесь Кудрашоў, Алесь Пушкін, Андрэй Анро, Міхаіл Гулін і інш.
Аўкцыён праводзіцца на базе онлайн-платформы аўкцыёнаў, інфармацыя пра ўсе лоты змешчаная на афіцыйным сайце кампаніі savelohvinau.club. Усе грошы, заробленыя на аўкцыёне, будуць налічвацца непасродна на дабрачынны рахунак Кнігарні, які будзе пазначаны ў рэквізітах лота.
Аўкцыён даступны па адрасе auction.savelohvinau.club. Увага: працы набыць можна да 3 сакавіка!