16 снежня 2012 а 18-й гадзіне ў сядзібе Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны адбудзецца сустрэча са старшынёй Рэспубліканскага савета Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антонам Астаповічам.
Мерапрыемства адбудзецца ў межах краязнаўчага праекту ТБМ і агульнанацыянальнай кампаніі “Будзьма беларусамі!” з нагоды 45-годдзя заснавання грамадскага аб’яднання “Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры”.