Беларуская Музычная Альтэрнатыва запрашае настаўнікаў і зацікаўленых беларускай музыкай на сустрэчу з аўтарамі кнігі «222 альбомы беларускага року», якая пройдзе 15 сакавіка а 15.00 (нядзеля) у сядзібе ТБМ па адрасу г. Мінск, вул. Румянцава, 13 (станцыя метро «Плошчы Перамогі»).
Запрашаем Вас таксама ўзяць удзел у гэты дзень там жа у сядзібе ТБМ а 14.00 у агульнанацыянальнай дыктоўцы.
Просім падцвердзіць свой удзел па тэл. (029)649-08-88 або (029)317-46-25.
Будзем радыя ўбачыць Вас на нашым мерапрыемстве і пачуць Вашыя меркаванні!