Сяргей Міхалок апублікаваў сёння ліст у якім патлумачыў распад гурта “Ляпіс Трубяцкой”
“Праект пад назвай Brutto я задумаў пасля трылогіі «Agitpop» гурта «Ляпіс Трубяцкой». Буферам паміж Brutto і «Ляпісамі» павінен быў стаць мой сольны альбом «Весёлые картинки». Падкрэсліваю, «Весёлые картинки» – гэта мая сумесная праца з маім сябрам з Кіева Віталём Цялезіным. Ні па канцэпцыі, ні па музычна-паэтычнай ўвасабленню гэты альбом не мае нічога агульнага з рэвалюцыйна-эстрадным, святочным і агітбрыгадным «Ляпісам».
Але роспуску «ЛТ» перашкодзілі палітычныя падзеі ў Рэспубліцы Беларусь. Нас пачалі прэсаваць, забараняць канцэрты, і роспуск гурта ўспрынялі б як баязлівасць і маладушнасць. Я з’ехаў у Маскву і ўвасобіў частку песень для Brutto з «Ляпісамі» у альбоме «Рабкор». Падкрэслю, што «Рабкор» – гэта мой суб’ектыўны, глыбока асабісты погляд на сучаснае мастацтва як метад агітацыі і ўздзеяння на масавую свядомасць. Ужо тады стала ясна, што частка музыкаў і прыхільнікаў «Трубяцкога» не падзяляе майго рэвалюцыйнага настрою і маіх дзёрзкіх, брутальных учынкаў.
Ідэя Brutto разарвала «Ляпіс» знутры і прабілася праз выдзіманы шар «ляпісаўскага» дабрабыту. Паніка, злосць, ярасць, замяшанне, крыўды і ўзаемная нянавісьць ахапілі аснову сіндыката Lyapis Crew і фанатаў групы. Я вырашыў сысці з «Трубяцкога» і стаў шукаць аднадумцаў для стварэння Brutto. Падчас падрыхтоўкі Brutto мы запісалі з «Ляпісамі» яшчэ адзін альбом «Матрешка», паставіўшы тым самым тоўсты клічнік ў фінале цярністага, супярэчлівага шляху гурта «Ляпіс Трубяцкой». Дзякуй сябрам за натхненне і цеплыню! Дзякуй ворагам за матывацыю і лютасьць!
Ваш Міхалок, ён жа Сэрджыа Брута.
Fuck the rest!”