Украінскі пісьменнік Сяргей Жадан атрымаў польскую літаратурную прэмію Angelus, якой адзначаюць пісьменнікаў з Цэнтральнай Еўропы. Як паведамляе афіцыйны сайт конкурсу, журы адзначыла яго раман “Месапатамія”.
Жадан атрымаў чэк на больш чым 40 000 даляраў, а таксама статуэтку аўтарства Евы Рассана.
Нагадаем, у межах праекта “Global Reload”, задуманага кампаніяй “Будзьма беларусамі!” і парталам Tuzin.fm, зорка ўкраінскай паэзіі Сяргей Жадан і харкаўскі ска-панк гурт “Собаки в космосі” пераасэнсавалі па-ўкраінску песню “Рок-музыкант” гурта “Мроя”.
фота: 34mag.net