Вашай увазе – чарговы выпуск перадачы “Нефармат” асацыяцыі “BelFilm”. Героі сённяшняга артыкулу – Юры Хашчавацкі ды Паліна Качаткова.
Юры Ёзэфавіч Хашчавацкі — беларускі кінарэжысёр; член Міжнароднай і Еўразійскай акадэміяў тэлебачання і радыё. Лаўрэат міжнародных кінафестываляў у Нью-Ёрку, Сан-Францыска, Жэневе, Берліне, Мюнхене, Лейпцыгу, Бялградзе, Кіеве, Санкт-Пецярбургу.
Аўтар больш як трыццаці кінафільмаў, многія адзначаныя прызамі міжнародных фестываляў: «Гэта ціхае жыццё ў Глыбокім» (1985), «Тут быў Крылоў» (1987), «Сустрэчны пазоў» (1989), «Усё добра» (1991), «Рускае шчасце» (1992), «Аазіс» (1996), «Час Чжоў Энлая» (1998), «Богі сярпа і молата» (2000), «Дажыць да кахання» (2002), «Каўказскія палонныя» (2002).
Паліна Качаткова (Сцепаненка) — празаік, даследчык творчасці Максіма Багдановіча.
Аўтар сцэнарыяй дакументальных фільмаў “Гастарбайтар” (2008), “Сыс пра Сыса” (2010), “Пустазелле” (2011), “Прычына смерці — прочарк” (2011) — пра праблему смяротнага пакарання ў Беларусі. Аўтар аповесці “Паэт. Аповесць пра Максіма Багдановіча” пра юнацкія гады М.Багдановіча. Аўтар зборніка навэлаў “Начныя размовы”