Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк наведалі Мядзельскі край 3 чэрвеня.
Тры творчыя сустрэчы адбыліся ў сельскіх бібліятэках Княгініна, Будслава і Крывічоў.
На фота: Леанід Дранько-Майсюк
Эдуард Акулін:
«Нягледзячы на самы пачатак летніх канікулаў, сустрэчы ў бібліятэках сабралі дастатковую колькасць слухачоў. Гэта сведчыць аб высокай арганізацыі працы з чытачамі бібліятэчных работнікаў Мядзельшчыны. З асаблівай цеплынёй нас сустракалі ў Будславе, дзе, як мы даведаліся, сустрэча з пісьменнікамі апошні раз адбылася ў 1971 годзе, калі ў славутае мястэчка прыязджалі Васіль Быкаў, Рыгор Барадулін і Ніл Гілевіч…На развітанне мы дамовіліся сустракацца часцей».
Творчыя сустрэчы адбыліся ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»