У нядзелю 24 мая гурт Trubetskoy з 40-хвілінным сэтам возьме ўдзел у дабрачынным фестывалі “Рок дзецям”, які адбудзецца ў клубе Re:Public. Уваход на мерапрыемства будзе бясплатным, але ўсіх наведвальнікаў просяць прынесці з сабой рэчы для выхаванцаў дзіцячага дома ў Навінках.
– Мы робім канцэрты “Рок дзецям” ужо трэці год, гэта ўжо шостае мерапрыемства, – кажа арганізатар Андрэй Уладзіміраў. – Часцей за ўсё ўдзельнічаюць маладыя нефармальныя музыкі. Trubetskoy – пакуль самы вядомы гурт, які нас падтрымаў. Мяркую, што гэта дазваліць сабраць больш дапамогі для дзіцячага дома. Яна там сапраўды патрэбна.
Што трэба прыносіць:
– гігіенічныя сродкі: падгузнікі (ад самых маленькіх дзіцячых да 15 год), вільготныя сурвэткі, зубную пасту і шчоткі (розны ўзрост), шампунь, мыла, туалетную паперу.
– тавары для творчасці: фарбы, алоўкі, паперу (А4, ватман альбо альбомы), крэйды, гліну.
Хто яшчэ грае: “Небеда”, “СамПроцесс”, Crash Taiker, “Линия смысла”, Dess, “Ворона”, “Удаленный доступ”.
24 мая – “Рок дзецям” – клуб Re:Public, пачатак у 17.00.
Выступ Trubetskoy у 20.30.
“Don’t Touch My Bass” – https://youtu.be/mCcw4AGH0K4
“Гагарин” – https://youtu.be/vOTeGsQEExo