На краўдфанднгавым сайце Ulej.by з’явіўся незвычайны праект – “Беларускія казкі для iPhone і iPad”: каманда таленавітых і самаадданых людзей, якія задзейнічаныя ў праекце, гарантуе высокі ўзровень утрымання і выканання iOS дадатка з беларускімі народнымі казкамі, якія агучыў Алег Хаменка.
“Гэтыя казкі павінны стаць вядомыя па ўсёй Беларусі. Усе мы ведаем казкі рускія, шведскія, Пушкіна і Андэрсана. А вось беларускія казкі … Ну, адну ведаем, дзве, тры, не болей. Дзеці не ведаюць казак. Ды што там дзеці – дарослыя не ведаюць. І тое, што мы робім, – гэта папулярызацыя казкі”, – лічыць Хаменка.
Чатыры галоўныя тэмы: казкі пра жыццё, чарадзейныя казкі, казкі пра жывёл, казкі для дарослых. Спецыяльны бонус – беларуская народная казка “Салдат-доктар”. Гэта аўтарскі праект А. Хаменкі і групы “Палац”, праца над якім доўжылася каля 8 гадоў. Раней казкі выдаваліся на кампакт-дысках. Казкі для самых маленькіх сталі часткай спецпраекта ініцыятывы ЮНІСЕФ у Беларусі пад кіраўніцтвам Юліі Ляшкевіч. Малюнкi прадстаўлены выдатнай мастачкай Юлiяй Рудiцкай.
Спецыяльны бонус – беларуская народная казка “Салдат-доктар”. Гэта аўтарскі праект А. Хаменкі і групы “Палац”, праца над якім доўжылася каля 8 гадоў. Раней казкі выдаваліся на кампакт-дысках.
Сучасныя медыя патрабуюць новых фарматаў, даступных кожнаму карыстальніку. Выданне беларускіх казак на мабільных прыладах дазволяць вялікай колькасці людзей бліжэй пазнаёміцца з глыбокай і яскравай беларускай культурай.
Паўдзельнічаць у фінансаванні праекта можна тут.