На футбольным стадыёне “Юнацтва” у Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага адбылася незвычайная імпрэза: зоркі беларускага футболу Рэнан Брэсан і Аляксандр Гутар далі майстар-клас для школьнікаў.
Майстар-клас з прафесійнымі футбалістамі – галоўны і чаканы прыз, за які змагаліся аматарскія каманды хлопчыкаў і дзяўчынак з усёй Беларусі ў межах Кубку на прызы Сoca-Cola. Пераможцамі сталі дзячынкі з СШ №7 г. Баранавічы і хлопчыкі са сталічнай СШ №26.
Пасля паездкі ў Мінск вельмі мыгчымыя змены ў жыцці некаторых дзяўчынак з каманды-пераможцы. Пад час кароткай размінкі на полі дзяўчынкі так уразілі тэхнічнага дырэктара БФФ Міхаіла Вергяенку, што ён узяў кантакты ў іх трэнера. «Нам трэба фармаваць нацыянальную жаночую сборную, – сказаў М. Вергяенка. – Можа быць, гэта і ёсць яе частка!»
паводле прэс-рэлізу