Прыгажосць выратуе свет! Большасць смалявічан, асабліва моцная іх частка з’ядналіся ў хваляванні за перамогу прыгажуні з іх горада ў конкурсным адборы «Твар Мотаршоў». Таццяна Дзем’яновіч прайшла адборачны тур, дзе больш чым з 700 дзяўчын трапіла ў 30 – ку лепшых.
12 лепшых дзяўчын па выніках SMS – галасавання трапяць на вокладку арыгінальнага календара прэстыжнай аўтавыставы “Мотаршоў – 2009”, якая пройдзе з 5 па 10 траўня ў Менску. Для гэтага ўсе фіналісткі будуць запрошаны на прафесійную фотасэсію ў сталіцу.
А “Тварам Мотаршоў” стане тая дзяўчына, якая набярэ больш SMS – галасоў сярод 12 абраных прэтэндэнтак у фінальным туры, які пройдзе з 15 снежня 2008 па 15 студзеня 2009 году.
Смалявіцкія дзяўчыны не першы раз пакараюць сэрцы «журы – аўтааматараў». Былая хакеістка з горада Смалявічы Наталля Шымко з’яўляецца тварам канцэрна “Міцубісі”.
Добра, што хваляванні за поспехі прыгажунь горада яднаюць смалявічан, а дзяўчыны ў сваю чаргу прагнуць праславіць родныя мясціны і краіну. БУДЗЬМА РАЗАМ у нашых пачынаннях!