Музыка, лідэр гурта P.L.A.N., мастак Андрэй Плясанаў ды паэт і журналіст Вітаўт Мартыненка выступілі ў Наваполацку 6 траўня. Сустрэчу арганізавала суполка “Рубон” Наваполацкай гарадской арганізацыі “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны”, фан-клубам беларускага року “Будзьма свабоднымі” сумесна з кампаніяй “Будзьма беларусамі!”
Cабралася поўная зала людзей самых розных узростаў, аднак усіх аб’ядноўвала неабыякавасць
да беларускай музыкі ўвогуле і да творчасці гурта P.L.A.N. у прыватнасці.
Cлухачы пачулі ад Плясанава і Мартыненкі шмат цікавых і захапляльных выпадкаў з іх жыцця, што зрабіла сустрэчу яшчэ больш цікавай і насычанай.
З залы не пераставалі гучаць пытанні на самыя разнастайныя тэмы. Мяркуючы па іх колькасці, сустрэча магла б доўжыцца да рання, але гасцям трэба было ехаць далей. Таму ўсе разыходзіліся дадому з
небеспадстаўнымі спадзяваннямі яшчэ не адзін раз сустрэцца.
Фота з сайта makasin.info.