У Жодзінскім краязнаўчым музеі 30 кастрычніка ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” адбудзецца сустрэча пісьменніка Уладзіміра Сіўчыкава з землякамі, а таксама прэзентацыя ягонай кнігі вершаў дзецям “Кошык Велікодны” і кнігі кароткай прозы “Уладзевы гісторыі”.
Госць гэтаксама прадставіць жодзінцам выдавецкую серыю “Мая беларуская кніга”, у межах якой сёлета выйшла 26 тамоў беларускай класікі.
Пачатак а 14 00.
Адрас: Жодзіна, вуліца Купрыянава, дом №15.
Уваход вольны!