Беларускі бард Алесь Камоцкі зусім хутка святкуе дзень нараджэння. З гэтай нагоды ён дасць вялікі канцэрт 10 чэрвеня, на якім прэзентуе новую кнігу «Навошта было мінулае» і з поўным складам музыкаў зайграе лепшыя песні. Але шаленства святкавання пачнецца ўжо 9га чысла, непасрэдна ў дзень нараджэння творцы. У гэты дзень на Сталічным Тэлебачанні пройдзе паказ “Зорнага Рынгу”, дзе Камоцкі і кампанія пазмагаюцца з гуртом “Nuteki”. Пачатак эфіру – а 22.00 9га чэрвеня. Узяць удзел у папярэднім галасаванні можна на сайце Сталічнага Тэлебачання, а павіншаваць Камоцкага і аддаць свой голас можна будзе падчас эфіру.
Відэа з мінулага выступу Камоцкага на СТВ: