У 2014 годзе Глыбокае мае адсвяткаваць сваё 600-годдзе. У сувязі з гэтым Глыбоцкі райвыканкам абвяшчае пачатак праекта «600 добрых спраў у падарунак роднаму гораду». Арганізатары заклікаюць гараджан здзяйсняць добрыя справы дзеля пекнаты і развіцця Глыбокага ў юбілейны год: высаджваць новыя дрэвы і кветкі, фарбаваць лаўкі каля пад’езда, будаваць пляцоўкі для дзяцей і г.д.
Стаць удзельнікам праекта можа кожны. Пра добрыя справы трэба паведаміць у Аддзел моладзі ці ў БРСМ і найлепшыя ініцыятывы гараджан ўвойдуць у летапіс праекта і будуць адзначаны сертыфікатамі.
Інфармацыю і фотаматэрыялы пра добрыя справы можна прадастаўляць у аддзел ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Глыбоцкага райвыканкама (вул. Леніна 42, 2 паверх ) або ў мясцовае аддзеляенне «БРСМ» (у друкаваным і электронным выглядзе) або па электроннай пошце [email protected].