Шоў AlterGirls правядзе конкурс для «альтэрнатыўных» дзяўчат, у якіх ёсць татуіроўкі, пірсінг, розныя мадыфікацыі цела або яркія нестандартныя прычоскі.
На дадзеным этапе арганізатары знаходзяцца ў пошуку дзяўчат, якія хацелі б паспрабаваць сябе ў такой якасці. Кастынг пройдзе ў канцы лютага наступнага года, да гэтага часу прэтэндэнткам прапануецца даслаць сваё фота ў вобразе. Пераможцаў вызначаць у красавіку.
Па ўмовах конкурсу, дзяўчаты будуць павінны раскрыць свой вобраз праз убор і прадэманстраваць свае лепшыя якасці, праявіць арыгінальнасць і кемлівасць, дасціпна адказаўшы на пытанні, паказаць свае творчыя здольнасці, а таксама ўменне дэфіляваць.
Пераможца акрамя тытула «Міс AlterGirls-2015» атрымае карону і тэлевізар, а «Віцэ-міс» і «Міс глядацкіх сімпатый» – ноўтбук і планшэт.
Конкурс пройдзе пры падтрымцы Гарадскога цэнтра культуры і Гомельскага гарвыканкама, паведамляе сайт powerlifting.by.