Тыдзень ізраільскага кіно адкрыецца 25 мая ў мінскім кінатэатры “Цэнтральны”.
Гэты праект, падрыхтаваны пасольствам Ізраіля ў Беларусі, прысвечаны 61-й гадавіне Незалежнасці Дзяржавы Ізраіль. У праграме — сучасныя мастацкія і дакументальныя фільмы — уладальнікі прызоў у розных намінацыях на прэстыжных кінафестывалях у Ізраілі і іншых краінах.
Адкрые праграму ваенная драма “Бафор” (2007), якая расказвае гісторыю 22-гадовага камандзіра блокпаста “Бафор” Ліраза Ліберці і яго салдат, што разгортваецца за некалькі месяцаў да таго, як Ізраіль вывеў свае войскі з Лівана. У 2008 годзе “Бафор” быў намінаваны на прэмію “Оскар” у катэгорыі “Найлепшы замежны фільм”, а на кінафестывалі “Берлінале” ў 2007 году атрымаў прыз за найлепшую рэжысуру. У кінатэатры “Цэнтральны” карціна будзе дэманстравацца 25 і 26 мая.
27 мая мінскія гледачы змогуць убачыць трагікамедыю Саві Гавісана “Трагедыі Ніны” (2003). Гэтую дзіўную сентыментальную гісторыю пра сваю сям’ю апавядае 14-гадовы падлетак.
28 мая будуць паказаны адразу два дакументальныя фільмы — “Джэні і Джэні” (1997) і “Першая Алімпіяда маёй маці” (1997). Першы паведамляе пра адно лета з жыцця дзвюх 17-гадовых кузін. Карціна была прызнана ізраільскай кінаакадэміяй найлепшым дакументальным фільмам 1997 года. Фільм “Першая Алімпіяда маёй маці” прысвечаны маці кінарэжысёра, якая ў сорак гадоў пазбавілася зроку, але, нягледзячы на гэта, упарта займалася спортам і нават змагалася за медаль на Алімпійскіх гульнях у Атланце. Тэкст цалкам.