Беларускае добраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры і Антон Астаповіч запрашаюць у сяброўскае падарожжа па палескім краі 18 красавіка.
Маршрут падарожжа:
Парычы – жылая і грамадзянская забудова мястэчка, будынкі лякарні,
лесапрамыславіка, жаночага вучылішча. Усё – канец ХІХ – пач. ХХ ст.
Юравічы – касцёл і кляштар езуітаў кан. XVII – сяр. XVIII стст., барока.
Палеалітычная стаянка.
Барбароў – сядзібава-паркавы комплекс Горватаў кан. XVIIІ – сяр. ХІХ стст.
Мазыр – бернардынскі касцёл і кляштар друг. паловы XVII – сяр. XVIIІ
стст., касцёл і кляштар цыстэрцыянак пач. XVII – сяр. XVIIІ ст., касцёл
цыстэрцыянцаў сяр. XVIIІ ст. Усё – барока. Гарадская жыллёвая і
грамадзянская забудова кан. ХІХ – пач. ХХ стст., музей “Палеская веда”,
музей А. Пушкара, краявіды гораду і даліны Прыпяці.
У Міжнародны дзень аховы помнікаў і гістарычных мясцін будзьма разам!
Кантакты: +375 29 111 73 32
+375 17 262 73 43