3 снежня Пастаўская раённая арганізацыя ГА “Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны” наладзіла імпрэзу ў гонар прысуджэння нашай беларускай пісьменніцы Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі ў галіне літаратуры.
Былі паказаныя відэасюжэты з фрагментамі біяграфіі пісьменніцы, урыўкі з яе інтэрв’ю ў дзень, калі стала вядома аб прысуджэнні ёй гэтай самай прэстыжнай літаратурнай прэміі.
Затым настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Тамара Захарэвіч і Аліна Латыш зрабілі падрабязны аналіз пяці самых галоўных кніг пісьменніцы, а таксама зачытваліся ўрыўкі з гэтых твораў. Удзельнікі імпрэзы прымалі актыўны ўдзел у абмеркаванні твораў пісьменніцы.