Буккросінг – праект па абмене кнігамі – зноў працуе ў Віцебску: у камісійнай краме «Ларчик» усталявалі кніжную паліцу, з якой можна бясплатна ўзяць любую кнігу пакінуўшы наўзамен іншую.
У 2010 годзе з ініцыятывай развіцця буккросінгу ў Віцебску выступіла Витебскай абласная бібліятэка, размясціўшы на ўваходзе ў будынак стэлаж з кнігамі для абмену. Аднак праз некаторы час яго прыбралі.
Буккросінг – хобі і грамадскі рух, які дзейнічае па прынцыпе сацыяльных сетак і блізкае да флэш-мобу. Чалавек, прачытаўшы кнігу, пакідае (“вызваляе”) яе ў грамадскім месцы (парк, кафэ, цягнік, станцыя метро), для таго, каб іншы, выпадковы чалавек мог гэтую кнігу знайсці і прачытаць; той у сваю чаргу павінен паўтарыць гэта ж дзеянне.
Крама «Ларчик», у якой усталяваная паліца для буккросінгу ў Віцебску, знаходзіцца ў доме №6 на вуліцы Савекай Арміі – недалёка ад аўтавакзала і помніка Марку Шагалу.