Выстава, прысвечаная 90-годдзю ўзнаўлення незалежнасці Польшчы, адкрылася 5 сакавіка ў віцебскай ратушы. Прэзентавалі яе вайсковы аташэ Польшчы ў Беларусі Ян Мышчыньскі і дырэктар Польскага інстытуту ў Мінску Пётра Казакевіч.
Ян Мышчыньскі, адкрываючы выставу, адзначыў, што “90 гадоў таму ажыццявіліся сны аб незалежнасці пяці пакаленняў палякаў”. Ён падкрэсліў таксама, што польскія нацыянальныя героі, з якімі наведнікі могуць пазнаёміцца на выставе, былі прадстаўнікамі розных палітычных груповак – і правымі і левымі, але яны паразумеліся ў галоўным. Тэкст цалкам.