Заўтра ў Віцебску будуць названыя пераможцы і лаўрэаты “Арт-сесіі” і адбудзецца адкрыццё выставы іх работ. А напярэдадні ўдзельнікі творчага спаборніцтва ў намінацыі “Street Art. Ты – у Віцебску”, у якую ўваходзяць графіці, жывапіс на асфальце (у тым ліку 3D-малюнкі), тварылі на сценах і мосце ў парку Фрунзе. Тут з’явіліся тры працы: “Віцьба” – аўтар Вадзім Богдан (Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў), “Падарожжа з Дзюсельдорфа” – Алесандра Альтхаус (Вышэйшая школа візуальных мастацтваў у Дзюсельдорфе) і “Антарктыда” – Кірыл Кулікоў (Віцебскі дзяржаўны тэхналагічны універсітэт).