Краязнаўцы і гісторыкі, якія ўжо не адзін год займаюцца гісторыяй авіяцыі ў Беларусі, выпадкова знайшлі каменны абраз, аналагаў якому няма ў Беларусі.
Расказвае гісторык Дзмітрый Кіенка:
– Сам камень мы знайшлі выпадкова: звярнулі ўвагу на крыж, які нам паказаў мясцовы жыхар. Потым я ўбачыў, што адваротная бок каменя занадта роўны, пачаў яго рукой раскопваць, і мы ўбачылі хвалістыя лініі, ясна выбітыя на камні (ён ляжаў у зямлі на баку), а потым перад вачыма паўстаў нібыта “іншапланетнік” ..
– Што было далей?
– Далей я раскапаў камень і, калі ўбачылі сюжэт, зразумеў што гэта нешта рэлігійнае. Адразу паўстала дзве версіі: надмагільны камень або абраз.
Гісторыкі, якія спрабавалі прааналізаваць знаходку, адразу высветлілі, што гэта адна з каменных хрысціянскіх ікон у Беларусі, і яна датуецца 17-18 стагоддзем.
Дзмітрый кажа, што спрабаваў высветліць, што намалявана на камні, нешта аддаленае знайшоў толькі ў “Археалогіі Беларусі”, але там была толькі адна фігура.
На дадзены момант над каменем працуюць спецыялісты. Краязнаўцы і гісторыкі, якія знайшлі абраз, спадзяюцца, што ён зойме годнае месца ў адным з гродзенскіх музеяў.
Андрэй Мялешка