Такiм чынам прадстаўлена асоба Адама Мiцкевiча ў кнiзе Уладзiмiра Лiхадзедава “Адам Мiцкевiч на паштоўцы канца ХІХ—пач. ХХ ст.”.
Пад адной вокладкай сабраныя 396 паштовак. Тут i Беларусь, i Польшча, i тэрыторыi сучаснай Украiны i Расii. Мясцiны i краявiды, дзе нарадзiўся, жыў, бываў Мiцкевiч. Выявы вёскi Завоссе, малой радзiмы паэта, руiнаў замка i фарнага касцёла ў Навагрудку. Таксама партрэты Адама Мiцкевiча рукi Ваньковiча (знакамiты партрэт на гары Аю-Даг), выявы яго сяброў i каханай Марылi Верашчакi, iлюстрацыi да твораў i iнш.
— Мяне найбольш уразiлi паштоўкi з выявамi знiшчэння помнiка Мiцкевiча, — прызнаецца аўтар прадмовы да кнiгi лаўрэат дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Адам Мальдзiс. — Да гэтага часу мне iх не даводзiлася бачыць.
Выданне лаўрэата прэмii Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь “За духоўнае адраджэнне” створана пры падтрымцы Польскага iнстытута ў Мiнску. Тэкст цалкам.
42 рэпрадукцыi паштовак з кнiгi можна ўбачыць у музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны да 31 сакавiка, а таксама наведаць дзве iншыя выставы Уладзiмiра Лiхадзедава: “Мiнск. Падарожжа ў часе” i “Беларусь праз фотааб’ектыў нямецкага салдата”. Там жа можна набыць кнiгi з серыi “У пошуках страчанага”.
Выстава паштовак з калекцыi Уладзiмiра Лiхадзедава праходзiць таксама i ў Гомелi.