Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае 21 мая а 16-й гадзіне на вечар памяці Адама Русака “Пра цябе, Беларусь, мае думкі і сны”, прымеркаваны да 105-й гадавіны з дня нараджэння паэта-песенніка.
У мерапрыемстве прымуць удзел паэты Алесь Бадак і Уладзімір Карызна, дачка Адама Русака — Людміла і літаратуразнаўца Анатоль Верабей. На словы А. Русака прагучаць песні ў выкананні Змітра Вайцюшкевіча.
Вечарына “Пра цябе, Беларусь, мае думкі і сны” — адно з шэрагу мерапрыемстваў, прымеркаваных да юбілею Адама Русака, якія пачаліся на малой радзіме паэта — Капыльшчыне — напрыканцы студзеня. Там, дзякуючы маэстра Міхаілу Фінбергу, гучалі вядомыя спевы на словы паэта ў сучаснай аранжыроўцы. Працягам быў канцэрт Зміцера Вайцюшкевіча. А заключнай імпрэзай стане вялікае свята зноў жа на Капыльшчыне у дзень нараджэння паэта.
Узгадаць славутага песняра роднай зямлі, зноўку пачуць знаёмыя здаўна песні, сустрэцца са сваякамі, даследчыкамі, творцамі запрашае Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры.
Чакаем Вас па адрасе: вул. М. Багдановіча, 13
Уваход: 1980 руб.