Творчы вечар Альгерда Бахарэвіча ладзіўся ў менскім музеі Багдановіча 17 сакавіка.
Імпрэза выглядала як інтэрвію мадэратараў Маргарыты Аляшкевіч і Вікі Трэнас з аўтарам. Адначасова ў “жывы эфір” маглі ўключацца галасы гледачоў, якія мелі магчымасць дыскутаваць з Альгердам Бахарэвічам цягам усёй сустрэчы.
Усе кнігі аўтара
Альгерд Бахарэвіч адказваў на ўсе пытанні вельмі шчыра:
пра стан сучаснай беларускай літаратуры:
— “Беларуская літаратура зараз перажывае росквіт. На рэшце рэшт. З’явілася шмат новых імёнаў…;
пра ўласныя мары:
— “Я хачу напісаць кнігу, пра якую б усе казалі што яна цікавая, але не змаглі б дачытаць да канца.”;
пра свае паэтычныя эксперыменты:
— “Навошта Беларусі яшчэ адна сярэдняя кніжка?”
пра літаратурныя густы:
–“Набокаў, Кафка, Джойс. Гэта мае тры кіты.”
Дыскутавалася апошняя кніга Альгерда Баххарэвіча “Сарока на шыбініцы”.
Аўтар распавёў пра сваю наступную кнігу:
— “Гэта будзе пераклад вядомай казкі Гауфа “Халоднае сэрца”. Але, вядома, гэта будзе не просты пераклад, а пераклад Альгерда Бахарэвіча. Чвэрць кнігі будзе складаць сама казка, астатняе – паслямова аўтара, гісторыя перакладу і іншае”.
Пасля літаратурнай імпрэзы ўсе жадаючыя маглі ўзяць у Бахарэвіча аўтографы і падпісаць кнігі, якія можна было набыць у самім музеі.
М. Аляшкевіч, В. Трэнас. А. Бахарэвіч
Гл. болей пра Альгерда Бахарэвіча
для www.budzma.org