6 сакавіка ў 17.00 у мастацкай галерэі “Універсітэт культуры” адкрываецца выстава “Кола агню”, якая праводзіцца па выніках 6-га міжнароднага пленэра па кераміцы “АРТ–ЖЫЖЫЛЬ” майстар-клас”.
“Скульптура ў кераміцы” – так на гэты раз гучала тэма пленэра. Ён быў праведзены і арганізаваны аддзелам культуры Бабруйскага гарвыканкама і Бабруйскай арганізацыяй Беларускага саюза мастакоў з 10 ліпеня па 31 ліпеня 2008г. у Бабруйску.
25 прафесійных мастакоў-керамістаў з Беларусі, Літвы, Малдовы, Польшчы, Румыніі, Расіі, Украіны прадставяць на выставе свае работы.
Святочную атмасферу на адкрыцці створыць рок-этна-гурт “Рокаш”.
Выстава будзе працаваць з 7 сакавіка па 21 сакавіка 2009г. па адрасе: мастацкая галерэя “Універсітэт культуры”, Кастрычніцкая пл., 1 (Палац Рэспублікі);
тэл. 227 26 12.
Час працы: 11.00 – 19.00,
вых. : нядзеля, панядзелак.
На фота скульптура Кастуся Краско “Цягнік”, 2007.