Адкрыццё фотавыставы, прысвечанай Першай сусветнай вайне, адбудзецца ў краязнаўчым музеі ў пятніцу, 11 верасня, а 15 гадзіне.
Будзе прадстаўлена 40 фотаздымкаў, якія рабілі і дзеці, і іх кіраўнікі падчас экспедыцыі па лініі фронту Першай сусветнай вайны, якая праходзіла праз Вілейку, Смаргонь і Мядзел.
У рамках адкрыцця выставы “Памяць зямлі” пройдзе і навуковая канферэнцыя. Удзел прымуць людзі, якія займаюцца навуковай даследчай дзейнасцю часоў Першай сусветнай вайны. Тэкст цалкам.