Пабачыў свет другі нумар альманаха “Деды”, дайджэста публікацый аб беларускай гісторыі.
У шасці раздзелах другога нумару утрымліваюцца 14 артыкулаў і некалькі рэцэнзій. Усе яны прысвечаныя разгляду пытанняў беларускай гісторыі з ХІV стагоддзя да нашага часу. Пры гэтым 8 артыкулаў (Цімашэнкі, Трусава, Растова, Маракова, Татарэнкі, Чарняўскай, Пятрова) напісаныя адмыслова для дадзенага дайджэста, астатнія 6 друкуюцца ў перакладзе з беларускай мовы і ў новай рэдакцыі.
Рэдакцыя часопіса “Деды” ставіць сабе за мэту азнаямленне чытачоў з асноўнымі праблемамі развіцця беларускай нацыі, з цікавымі персанажамі і падзеямі, са спадчынай нацыянальнай інтэлігенцыі.
Нумар можна набыць у інтэрнэт-краме OZ.by па тэлефонах 624-36-42 (Velcom) і 777 12 02 (МТС) ці ў краме “Акадэмкніга” (Мінск, пр-т. Незалежнасці, 72). тэл. 292-46-52, 292-50-43.