Надрукаваны новы нумар моладзевай газэткі «Прамень». Гэтая газэтка была заснаваная ў 2007 годзе як рэгіянальнае моладзевае выданне і ў хуткім часе здабыла папулярнасьць у колах хрысьціянскай моладзі Докшыц, Глыбокага, Шаркоўшчыны, Наваполацка. Зараз жа газэтка мае чытачоў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі.
У новым нумары, які з пэўных прычынаў выйшаў з двухмесячнай затрымкай – аповеды аб каталіцкіх мерапрыемствах, якія адбываліся летам 2008 года, навіны з грамадзкага і рэлігійнага жыцьця беларускіх хрысьціянаў, допісы пазаштатных карэспандэнтаў. Сярод матэрыялаў – нататка «Глыбокае: знак адраджэньня», прысвечаная глыбоцкай моладзі, схаваны пад крыптонімам «У.Г.» артыкул «Як у Глыбокім павіншавалі ксяндза» ды крытычная нататка Кастуся Шыталя «Sexy» пад сьценамі касьцёла» – аб некаторых момантах з дыяцэзіяльнай сустрэчы моладзі ў Браславе.
Каб рэгулярна бясплатна атрымліваць «Прамень» праз е-мэйл ці на паштовы адрас, пішыце: [email protected]
Запампаваць новы нумар можна тут: http://www.sharemania.ru/0193326 (doc, 313 Kb)