Пабачыла свет другое выданне кнігі Вольгі Лабачэўскай “Повязь часоў – беларускі ручнік”. Ад папярэдняга выдання яна адрозніваецца лепшым афармленнем, дапоўненасцю архіўнымі фотаздымкамі аўтара, а таксама тэкстам, які змяшчаецца паралельна на беларускай і ангельскай мовах.
Кніга будзе прадавацца па сябекошце выдавецтва “Беларусь” – 35 000руб. на кніжным кірмашы з 11 па 14 лютага на былой ВДНГ (вул. Я. Купалы).