Традыцыйна Дзень Любові існуе ўжо больш за 16 стагоддзяў, але Святыя Кахання вядомы яшчэ з часоў старажытных паганскіх культураў. Напрыклад, рымляне ў сярэдзіне лютага святкавалі Lupercalia – фэст эротыкі ў гонар багіні кахання Juno Februata.
Кажуць, што у мінулыя часы хрысціянскага казальніка Валянціна пасадзілі ў рымскую вязніцу за веру і прысудзілі смяротнае пакаранне. Пад вартай у Валянціна закахалася дзяўчына. Ён як святар, які даў зарок бясшлюбнасці, не меў магчымасці адказаць на пачуцці, але ўначы перад пакараннем 14 лютага даслаў ёй замілавальны ліст, які падпісаў проста «Твой Валянцін». У памяць пра гэта ў наш час 14 лютага павялося дараваць адзін аднаму «валянцінкі» — вітальныя улёткі з добрымі пажаданнямі, словамі кохання, прапазіцыямі рукі ды сэрца альбо проста жартамі, якія не падпісваюць, – той, хто атрымае, павінен сам здагадацца, ад каго яны…
Мошчы Св. Валянціна знаходзяцца ў касцёле польскага горада Хельмно, куды ў Дзень Любові спяшаюцца тысячы маладых еўрапейцаў. А ў гэтым годзе шмат веруючых і прыхільнікаў Св. Валянціна плануюць ажыццявіць паломніцтва на Беларусь, у горад Смалявічы.
Там у верасні мінулага году на ахвяраванні ахвяраванні веруючых ўсталявалі адзіны ў краіне помнік Святому Валянціна. Гэта другі помнік на тэрыторыі былых савецкіх краін. Першы быў адкрыты ў Маскве, у Новінскім пасажы.
Манумент адліты з бронзы і ўсталяваны на высокім каменным пастаменце. Святы крыху нахіляе галаву, як быццам бы прыслухоўваецца да словаў закаханых, а правая рука скульптуры узнята такім чынам, каб блаславіць іх. Нарачоныя прыносяць кветкі да помніка і праз заступніцтва апекуна ўсіх закаханых моляцца аб патрэбных ласках для іх будучай сям’і. У гэты дзень у горад Смалявічы завітае шмат закаханых з розных куточкаў краіны, а таксама чакаецца правядзенне акцый «пацалункаў», што стала нашай еўрапейскай традыцыяй.
А ў Заходняй Еўропе Дзень св. Валянціна святкуюць з ХIII ст. У Брытаніі існавала павер’е, згодна з якім першы мужчына, якога сустракала дзяўчына 14 лютага, мусіў стаць яе Валянцінам – жадае яна гэтага ці не… У Італіі ў Дзень Любові дараюць каханым цукеркі. Немцы лічаць Валянціна заступнікам псіхічна хворых – упрыгожваюць усе лякарні чырвонымі стужкамі.