Будзьма беларусамі!
Caйт
Кампанія
Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com

Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!

  • Актуаліі
  • Калумністыка
  • Літаратура
  • Гісторыя
  • Фотарэпартаж
  • Крылы БНР
  • Разам да справы!
  • Афіша
05.09.2018 | Адукацыя

Як навучыцца змагацца з пракрастынацыяй і знайсці працу. “Дзедзіч” да пачатку вучэбнага году запускае бясплатныя анлайн-курсы для студэнтаў

Tweet

Агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч” запускае бясплатныя анлайн-курсы па 6 дысцыплінах. Для апгрэйда мазгавой “аператыўкі” трэба прайсці па спасылцы ды абраць той курс, які вас цікавіць. Кідаць усё і ліхаманкава паглябляцца щ новыя веды не трэба: курсы не носяць “акцыйны характар” і заўсёды даступныя для вывучэння. Але першыя 20 чалавек, якія пройдуць курсы, атрымаюць бонус.

2018-09-05_17-46-13

Навучальныя матэрыялы былі распрацаваны ў межах “Тыдня асабістай эфектыўнасці”. Гэта тыднёвы курс трэнінгаў, якія АРР “Дзедзіч” праводзіла сярод студэнтаў у лютым 2018 года. Кожны курс – аўтарская распрацоўка вопытнага трэнера, якая аформлена самімі ўдзельнікамі. Трэнінгі не абмежаваны кваліфікацыйнымі рамкамі і разлічаны на кожнага, хто жадае пашырыць свой кругагляд.

Курсы, якія даступныя зараз:

  • Майстэрства публічных выступаў. Матэрыял, які дапаможа не губляцца перад незнаёмай аўдыторыяй, здабыць халодную ўпэўненасць спікера і пазбавіцца ад слоў-паразітаў. За прапампоўку прамоўніцкіх навыкаў адказвае Аляксей Бурносенка – эксперт у майстэрстве публічных выступаў. На мове практыкі вяшчае з 1999 года, штогод прысвячаючы выкладанню каля 600 гадзін.
  • Тайм-менеджмент. У першую чаргу курс прызначаны для хранічных пракрастынатараў са стажам. Ён дапаможа навучыцца кіраваць уласным часам, прыярытэтна размяркоўваць свае планы і справы. За вучэбным курсам стаіць Лана Руднік – практыкуючы трэнер з дваццацігадовым стажам. Свае веды чэрпала пры дапамозе дадатковай адукацыі ў шэрагу еўрапейскіх краін і ЗША. Іх жа (акрамя практычных трэнінгаў) ужыла ў напісанні кніг па менеджменце і арганізацыйным развіцці.
  • Падарожжа крок за крокам. У гэтым курсе дасведчаны падарожнік Аляксандр Гойшык навучыць нават самага заўзятага дамаседа падрыхтавацца да падарожжа. Давяраць матэрыялу варта хоць бы таму, што Аляксей да сваіх 30 год наведаў 52 краіны свету і ведае, пра што кажа.
  • Як дасягнуць мэты? Матэрыялы гэтага курсу будуць карысныя кожнаму чалавеку. Ён дапаможа правільна ставіць перад сабой “рабочыя мэты” і даведацца пра метады іх дасягнення. Трэнінг распрацаваны Юліяй Чыпурных – чалавекам, які з 2002 года працуе з наборам і навучаннем персаналу.

Як студэнту знайсці працу. Адзін з самых актуальных курсаў у 2018 годзе. Ён падыдзе абсалютна ўсім, бо добра складзенае рэзюмэ ды бездакорная самапрэзентацыя на сумоўі – залог поспеху ў здабыцці новага месца працы. Матэрыялы падрыхтаваны Ірынай Волкавай – намеснікам старшыні грамадскага аб’яднання “Клуб дзелавых жанчын”. Больш за 13 гадоў яна праводзіць трэнінгі па фінансавай пісьменнасці і эфектыўным пошуку працы.

  • Што такое НДА? Гэты курс падыдзе для тых, каму цікава жыццё грамадскіх арганізацый і хто падумвае стаць валанцёрам. НДА зараз – гарадскі бронецягнік, што вязе пазітыўныя змены ў розных сферах. Матэрыял падрыхтаваны арганізатарамі курсаў – Агенцтвам рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”.

Цяпер пра галоўнае. Для таго, каб атрымаць сертыфікат аб паспяховым праходжанні курса патрэбна:

  • Выбраць курс;
  • Уважліва яго вывучыць;
  • Прайсці фінальны тэст;
  • Атрымаць сертыфікат.

Усе курсы без выключэння нясуць новую і карысную інфармацыю, якой вы зможаце аўтарытэтна фарсіць перад сябрамі, знаемымі ды калегамі. Калі вы адчуваеце, што курс патрабуе дапрацоўкі, ці вы не можаце заснуць, не падзякаваўшы распрацоўшчыкам, то ў нас для вас добрыя навіны: да кожнага курсу можна пакідаць водгукі і ўсе яны будуць апрацаваны.

Першыя 10 чалавек якія прайшлі адзін з курсаў, атрымаюць друкаваную версію ўсіх 6 курсаў. Для гэтага неабходна даслаць у асабістыя паведамленні сертыфікат аб вывучэнні любога курса.

Паводле арганізатараў

 

 

 

Апошняе ў рубрыцы:

Первую книгу пятитомника об истории белорусской государственности презентовали в Минске

Первый том уникального научного издания "История белорусской государственности. Белорусская государственность: от истоков до конца XVIII в." презентовали 16 января в Минске. Книга вышла в издательстве "Белорусская наука". У первого тома 29 авторов, в числе которых как ученые Института истории НАН, так и представители вузов.
На снимке: 1. заведующий центром Института истории НАН Беларуси, доктор исторических наук, профессор Ольга Левко и заместитель директора по научной работе Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент Вадим Лакиза.
2-4. первая книга пятитомника об истории белорусской государственности.
5. заместитель директора по научной работе Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент Вадим Лакиза.
6. директор Института истории НАН Беларуси, кандидат исторических наук, доцент Вячеслав Данилович.
7. заведующий центром Института истории НАН Беларуси, доктор исторических наук, профессор Ольга Левко.
8. академик-секретарь отделения гуманитарных н
Адукацыя

Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»

Выйшлі ў свет першыя тамы акадэмічнага гістарычнага выдання, якое ўпершыню атрымала назву «История белорусской государственности». Назва першага...

WP_20151031_12_16_21_Pro-660x440
Адукацыя

Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць

Чарговы прыступ заклапочанасці кіраўніка Беларусі школьнай адукацыяй закрануў матэматычныя дысцыпліны, біялогію і працоўнае навучанне. Дзякуючы...

zbsunion
Адукацыя

Працягваецца набор на Акадэмію Студэнцкага Лідарства!

Хочаш змяніць Беларусь да лепшага, але не ведаеш з чаго пачаць? Акадэмія студэнцкага лідарства – гэта адукацыйная праграма для новай генерацыі лідараў...

298076_1_urn_newsml_dpa_com_20090101_130527_99_02532_large_4_3
Адукацыя

Антыадукацыя, і да чаго яна вядзе

Адзін хлопчык начамі не высыпаўся. Што рабіць? Прымушаць яго раней класціся спаць і перад сном забіраць гаджэты? Не, перанесці навучальны час на гадзіну...

Апошнія навіны

    Афіша
    Сёння! Віктар Шалкевіч прэзентуе ў Мінску новы альбом “Viktar Šalkievič”.
    У краіне
    Пешаходная зона і арт-аб’екты – velcom дапаможа змяніць вуліцу ў Маладзечне
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага
    Мастацтва
    Тытанічная праца рэстаўратараў і сапраўдны Януш Радзівіл: у Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага»
    Беларусы свету Літаратура
    Успаміны Варлыгі, амерыканскія гісторыі і іншае
    Музыка
    Гурт “БезБилета” прэзэнтаваў новы альбом на касеце
    Афіша
    Ужо сёння! Адкрыццё Стральцоўскага фэсту! (+праграма)
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    Беларуская мова
    Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    Грамадства
    Анкалогія. Гісторыя жанчыны, якая тройчы пабывала на мяжы жыцця і смерці
    Замежжа Кіно
    «Круты 1918». Украінцы знялі мастацкі фільм пра падзеі, якія раней не траплялі на экран
    Літаратура
    Журы абвясціла поўны спіс прэміі «Дэбют»
    Адукацыя
    Алег Трусаў: Моцныя і слабыя месцы «Гісторыі беларускай дзяржаўнасці»
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    “Людзі, што змяняюць свет: размова пра грамадскі актывізм” у Наваполацку – 20 лютага
    Афіша Навіны "Будзьма!" Разам да справы!
    Прэс-клуб у Магілёве “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 21 лютага

Афіша

  • 16.02Greenlandia & Open Space
  • 17.02Лекцыя Андрэя Курэйчыка: Глядацкае кіно. Як выратаваць беларускі кінематограф
  • 17.02Прэс-клуб у Віцебску: “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва”
  • 17.02Встреча с коллекционером Владимиром Богдановым в рамках временной выставки «Графика Германа Штрука»
  • 17.02«Вій. Докудрама»
  • 17.02Чытка п’есы Тадэвуша Слабадзянека «Наш клас»
  • 17.02Markuts Band в TNT Rock Club

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

  • VK

  • Facebook

Апошнія каментары

  • Дятловчанин: Уже с момента написания данной стат …
  • N: Вельмі добра, дзякуй Макс Жбанкоў! …
  • Віктар Марціновіч: у чым толькі цікава вымяраецца розн …
  • ВР: Першыя два сказы В. М. - проста спр …
  • Віктар Марціновіч: 1. Tak, i pra heta esc zhadka u tek …

Папулярнае

    • Чаму аўтарам беларускіх падручнікаў жыць хораша? Бо на Русі жывуць
    • Белкартаграфія: “Выпусцім 2000 карт свету па-беларуску, калі яшчэ на 1000 знойдзецца заказчык”
    • Бяспека камеры назірання
    • Прэс-клуб у Віцебску пра супрацу грамадскага сектару і ўладаў: сёння апошні дзень рэгістрацыі!
    • Віктар Марціновіч: Колькі словаў пра “Прэм’еру” Горвата

Ахова спадчыны

  • Таварыства артымала згоду Мінкульта на працу па стварэнню мемарыялу праведнікаў свету
  • Яшчэ раз пра Асмалоўку
  • Регуляванне забудовы - не імунітэт ад знішчэння
  • “Горад Альгерда”. Вандроўка ў Віцебск
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2016.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM