У сэрвіса «Яндэкс.Дыск» з’явіліся новыя магчымасці для працы з фотаздымкамі, якія дазваляюць загружаць у воблака здымкі з сацыяльных сетак.
«Яндэкс.Дыск» інтэграваўся з сацсеткамі: цяпер карыстальнікі могуць публікаваць малюнкі з сэрвісу проста ў сацсетку, а таксама за некалькі клікаў загружаць цэлыя альбомы на захоўванне ў воблака.
Запампоўваць у «Яндэкс.Дыск» можна ўсе асабістыя альбомы, а таксама здымкі, на якіх карыстальніка адзначылі яго сябры. Пасля запампоўкі становяцца даступнымі ўсе штатныя інструменты «Яндэкс.Дыска» для працы з выявамі: фільтры, якія з’явіліся ў траўні, стыкеры, надпісы, яркасць, абразанне і іншыя.
Пакуль інтэграцыя з сацсеткамі даступная толькі ў вэб-версіі «Яндэкс.Дыска». Публікаваць здымкі можна ў Facebook, «Вконтакте» і «Аднакласніках».
TJournal папрасіў пракаментаваць прадстаўнікоў «Вконтакте» і «Аднакласнікаў» стаўленне да новага сэрвісу, які дазваляе запампоўваць фота з сацыяльных сетак.
Георгій Лобушкін,
прэс-сакратар “Вконтакте”:
“Яндэкс” запіліў крутую фічу на нашым API. І мы радыя з’яўленню любога сэрвісу, які падвышае агульны user experience у рунэце. Тым больш крута, што мы робім свой уклад дзякуючы нашай адкрытай платформе для іншых распрацоўшчыкаў і кампаній”.
Ілля Грабоўскі,
прэс-сакратар “Аднакласнікаў”:
“Наогул, чым больш даступны для карыстальніка кантэнт, тым лепш. І, напэўна, такая сабе ўсеагульная сінхранізацыя сэрвісаў — таксама добра, кожны можа выбіраць тыя інструменты для пэўных мэтаў, што яму зручнейшыя”.