Цырымонія ўручэння прэміі “Залаты Глобус” — спосаб праверыць сілы і стаўкі перад галоўнай цырымоніяй, уручэннем “Оскара”.
Стужка “12 гадоў рабства” Стыва Макуіна перамагла ў намінацыі “Найлепшы фільм”. Агулам фільм быў заяўлены ў сямі катэгорыях і лічыўся фаварытам.
Найлепшай камедыяй была прызнаная “Афера па-амерыканску”.
У фільма Дэвіда Расэла — тры “Залатыя Глобусы”.
Найлепшай акцёрскай работай прызналі ролю Мэцью Мак-Конахі ў стужцы “Даласскі клуб пакупнікоў”.
За найлепшае выкананне мужчынскай ролі другога плану “Залаты глобус” быў уручаны партнёру Мак-Конахі па фільме — Джарэду Лі.
У Кейт Бланшэт амаль кожная новая роля — падзея і нагода для ўзнагароды. Галоўная жаночая роля ў апошняй па часе пастаноўцы Вудзі Алена не стала выключэннем.
Калі звычайна гераіні робяць шлях з гразі ў князі, то персанаж Кейт Бланшэт ідзе зваротнай дарогай. Змены ў лёсе звязаныя з разводам.
Леанарда Дыкапрыа за сваю працу ў Марціна Скарсэзэ быў прызнаны найлепшым акцёрам у камедыі.
Альфонса Куарон цалкам чакана атрымаў “Залаты Глобус” у катэгорыі “Найлепшая рэжысёрская праца”.
А найлепшай стужкай на замежнай мове была прызнаная тая, якую зняў Паола Сарэнтына.