Прэзентацыя адразу двух паэтычных альманахаў “Любы край дарагі” і “Вілейскі звон” адбудзецца 27 верасьня ў мясцовым Доме культуры. У кнігах прадстаўленая творчасць сябраў літаратурнай суполкі “Натхненне” імя А.Гурыновіча, што існуе пры філіяле Вялейскай бібліятэкі.
Кіруе суполкай, якая створаная больш за дваццаць год таму, Зінаіда Губарава-Крупская. Паэтэса нарадзілася ў Хойніцкім раёне, працуе настаўніцай фальклорнага танца ў гімназіі №2 г. Вілейка. Піша вершы, казкі, песні, байкі, выдала некалькі ўласных кніг.
У паэтычных зборніках прадстаўленая творчасць Вольгі Ляжэвіч, Марыі Томкавіч, Надзеі Далёкай, Людмілы Адамовіч, Уладзіміра Бірылы, Міхаіла Пастарнака і іншых сябраў “Натхнення”.
У прэзентацыі возьмуць удзел літаратары і выдаўцы з Менску.
Арганізатары імпрэзы запрашаюць на паэтычнае сьвята ўсіх жадаючых. Пачатак аб 11.00.