23 студзеня споўнілася 70 год з дня нараджэння Аляксандра Міхайлавіча Люцко – заснавальніка і першага рэктара Міжнароднага вышэйшага каледжа па радыёэкалогіі імя А.Д. Сахарава, дзейнасць якога пачалася у Мінску ў студзені 1992 года. Навучальная установа мяняла назву чатыры разы, і цяпер вядомая як Міжнародны экалагічны універсітэт імя А.Д. Сахарава (МГЭУ). Каледж быў створаны для таго, каб рыхтаваць спецыялістаў-радыёэколагаў для прадухілення паследстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Па ініцыятыве і пад кіраўніцтвам Люцко была распрацавана канцэнцыя радыёэкалагічнага навучання ў Рэспубліцы Беларусь, напісаны 4 дапаможнікі па радыяцыйнай бяспецы для сярэдніх школ. У 1990 годзе для масавага чытача была выдадзеная кніга “Фон Чернобыля”.
Скончыўшы фізічны факультэт Белдзяржуніверсітэта, Аляксандр Міхайлавіч доўгі час працаваў на кафедры ядзернай фізікі БДУ, абараніў кандыдацкую дысертацыю. Адзіны навуковец у Беларусі, які чытаў курс лекцый па даземетрыі. Пасля працаваў у Інстытуце анкалогіі Мінздрава Беларусі і Ціхаакеанскім інстытуце біяарганічнай хіміі, аб’ездзіў палову свету на навукова-
даследчых судах. Пра свае вандроўкі Люцко ўзгадае на выпуску студэнтаў у чэрвені 1997 года: “Никто в нашей стране не был в таком количестве стран, в котором был я. Честно говорю. Включая Президента и всех остальных. Самая красивая страна – у нас с вами… Богатая. Всё здесь должно быть и всё зависит от нас, поэтому мы так на вас надеемся. А то, что
Сахаровского института не знают, к этому мы тоже спокойно относимся. Все иностранцы знают дорогу к Сахаровскому институту, все до единого. А у себя внутри не знают. Потому что внутри героев не бывает. В собственной стране. Что же – спокойно к этому относимся».
Магчыма, у Беларусі каледж імя Сахарава не быў шырока вядомы, але пра яго заснавальніка і яго дзейнасць ведалі нават у Амерыцы. Люцко, уражэнец Салігорскага раёна, быў абраны дзейсным членам Нью-Йоркскай Акадэміі Навук, з’яўляўся членам Нацыянальнай каміісіі па радыяцыйнай бяспецы, уваходзіў у склад аўтарытэтных міжнародных арганізацый. Яму было прысвоена званне прафесара па спецыяльнасці “Экалогія”.
Валерыя Мамантава, жонка Люцко, успамінае пра свайго мужа як пра энцыклапедыста, шырокаадукаванага чалавека, у якога было шмат захапленняў і здольнасцяў. Аляксандр Міхайлавіч добра валодаў англійскай мовай, эсперанта, санскрытам. Пісаў вершы, выдатна маляваў, іграў на баяне, нават саліраваў у аркестры народных інструментаў. Шмат часу надзяляў спорту: займаўся альпінізмам, быў інструктарам клуба “Туристов-альпинистов БГУ».
23 студзеня, а 17.30 мінскі Экалагічны Цэнтр сабраў сяброў, былых студэнтаў А.М. Люцко, на вечар памяці, прысвечаны знакамітаму навукоўцу.