10 снежня ў аграгарадку Багданаў пройдуць святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да 145-годдзя мастака Фердынанда Рушчыца . 9.30 – 10.00 – памінальная імша ў касцёле св. Міхаіла Архангела ў аграгарадку Багданаў. 10.10 – 10.40 – наведванне фамільных могілак Рушчыцаў. 10.50 – сустрэча ўдзельнікаў урачыстасцяў у Багданаўскім філіяле Вішнеўскай дзіцячай школы мастацтваў. 11.00 – 13.00 – урачыстае адкрыццё свята: выступленне Міністра культуры Беларусі Барыса Святлова. У межах адкрыцця свята адбудзецца...
17 лютага на базе Дорскага сельскага дома культуры і вольнага часу адбыўся абласны семінар-практыкум па выцінанцы. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі раёнаў Мінскай вобласці, якія жадалі авалодаць гэтым майстэрствам. Арганізатарам семінара-практыкума выступіў аддзел традыцыйнага мастацтва Мінскага абласнога метадычнага цэнтра. Выява выкарыстана ў якасці ілюстрацыі. Фота з сайта paperboom.com У гісторыі нашай культуры нямала відаў народнай дэкаратыўна-прыкладнай творчасці, якія зараз вяртаюцца з нябыту...
Пазнавальна-забаўляльная праграма “Таямніцы старасвецкага мястэчка Івянец” на тры і больш гадзін верне гасцей пасёлка ў мінулае, дасць магчымасць дакрануцца да гісторыі. Дарэчы, старасвецкім мястэчкам Івянец назваў вядомы пісьменнік-белетрыст Ядвігін Ш., жыццё якога звязана з валожынскімі мясцінамі. Як расказала дырэктар Івянецкага музея традыцыйнай культуры Валянціна Адамовіч, праграма ўжо падрыхтавана і чакае апрабацыі. Ёсць заяўкі ад адной з мінскіх турыстычных фірм. Калектыў музея працуе ў творчым...