Яна ўяўляе сабой невысокае драўлянае васьміграннае збудаванне. Унутры змешчана сцэна ўкрыжавання Хрыста і Маці Божай і апостала Яна. Каплічка знаходзіцца ў закінутай вёсцы Валасатка, на Докшыччыне Як пішуць Весткі, каплічка была збудавана ў 1848 годзе. Над уваходам – надпіс на польскай мове, які перакладаецца як “Змілуйся над намі, Пане. Ад трагічнай нечаканай смерці і гневу Твайго захавай нас. Ратуй хваробы халеры. 1848 г.”. Адметна тое, што ўнутры каплічкі змешчаны выявы як каталіцкіх, так і праваслаўных...