Экспедыцыі бываюць розныя: фальклорныя, этнаграфічныя, геалагічныя… А ці чулі вы пра экспедыцыі танцавальныя? Ужо трэцяя такая экспедыцыя ў межах праекта “У пошуках традыцыйнай танцавальнай культуры” адбылася 7 лютага 2014 года . Гэтым разам працоўная група на чале з харэографам Аленай Прохаравай выправілася ў пошуках танцаў на Магілёўскае Падняпроўе . У экспедыцыі бралі ўдзел сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Святлана Клепікава , Раман Яраш і Юлія Літвінава , а таксама музыкі ...