Жаночы маларыцкі народны строй выглядае, бадай, як самы прыгожы, багаты па арнаментыцы і поўны, бо ў раёне захаваліся не толькі ў музеях, але і ў жывым бытаванні варыянты касцюмаў з галаўнымі ўборамі, сярод якіх — ручніковага тыпу плат, які надае жанчыне шляхетны выгляд і непаўторную прыгажосць паставы. Унікальнасць гэтага рэгіёна яшчэ і ў тым, што мясцовыя ткачыхі ўмеюць вырабляць гэтыя строі. Сярод іх — унікальная жанчына, спявачка, майстрыха Сцепаніда Аляксееўна Сцепанюк з аграгарадка Дарапеевічы...