Дні культуры Беларусі ўпершыню пройдуць у Славацкай Рэспубліцы. У Братыславу адправіцца Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестар Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам маэстра Аляксандра Анісімава. Выступленьне калектыву пройдзе на сцэне Славацкай філярмоніі ў Братыславе. Саліраваць будуць Дзяніс Шапавалаў (віяланчэль) і Юлія Стэфановіч (скрыпка). Культурнае супрацоўніцтва паміж Беларусьсю й Славаччынай разьвіваецца на падставе міжведамаснага пагадненьня, якое падпісалі Міністэрствы культуры абедзьвюх...