Пад такім назовам у славенскім выдавецтве “Літара” ў кніжнай серыі “Паэтыконава ліра” выйшла пяцімоўная анталогія сучаснай паэзіі. Змест анталогіі склалі вершы дзесяці аўтараў са Славеніі, Італіі, Харватыі, Латвіі і Беларусі – удзельнікаў сёлетняга міжнароднага паэтычнага фестывалю ў славенскай Быстрыцы. Беларусь на фестывалі прадстаўляў паэт Эдуард Акулін, і менавіта ягонымі творамі пачынаецца згаданая анталогія. Пяць вершаў знанага паэта адначас загучалі на славенскай, італьянскай, харвацкакй...