Пра гэта паведамляецца на сайце аднаго з ініцыятараў мерапрыемства — швэдзкай арганізацыі Forum Syd, мэта якой — міжнароднае супрацоўніцтва дзеля справядлівасьці ў глябальных пытаньнях. Што да супрацоўніцтва Forum Syd зь Беларусьсю, то, паводле аднаго зь лідэраў арганізацыі Анікі Холмберг, галоўны прыярытэт у гэтым напрамку — падтрымка грамадзянскай супольнасьці ў краіне. Тэкст цалкам. 28123
Амбасада Швэцыі ў Беларусі, сумесна зь Міністэрствам культуры Рэспублікі Беларусь і Беларускай дзяржаўнай філярмоніяй, пры падтрымцы Швэдзкага інстытута мае гонар прапанаваць увазе беларускіх аматараў музыкі чарговы культурны праект — канцэрт унікальнага швэдзкага музычнага гурта «Флэшквартэт». Канцэрт, з нагоды нацыянальнага сьвята Люсіі і заканчэньня тэрміну швэдзкага старшынства ў Эўрапейскім Зьвязе, адбудзецца 17 сьнежня 2009 года ў 19.00 у Вялікай залі Белдзяржфілярмоніі. Тэкст цалкам. ...
Ініцыятары музычнага праекту “Messages from Belarus” – прадстаўнікі швэдзкай праваабарончай арганізацыі Östgruppen. Як заявіў яе кіраўнік Марцін Угла, “Messages from Belarus – гэта першы ў Швэцыі альбом зь беларускай музыкай самых розных стыляў – ад лірычнай баляды да інавацыйнага этна, року і heavy hardcore. Беларуская культура абсалютна невядомая большасьці швэдаў, а дзякуючы гэтаму можна азнаёміць жыхароў Швэцыі з сучаснай музычнай культурай Беларусі”. Тэкст цалкам. 16819
13 лютага ў культурным цэнтры Інконст www.inkonst.com у Мальмё адбудзецца прэзентацыя «беларускага» нумара літаратурнага часопіса РАРІ www.papitidskrift.se Часопіс РАРІ – адзіны ў Швецыі часопіс «кішэннага» фармату – прадстаўляе ўвазе шведскіх чытачоў выбраныя творы пяці беларускіх паэтаў: Валянціны Аксак , Алеся Разанава , Барыса Пятровіча , Дзмітрыя Строцава і Алены Казанцавай . Усе пераклады з беларускай і рускай моў на шведскую зрабіў Дзмітры Плакс . У вечар прэзентацыі на сцэне Інконст адбудзецца...