Хух, мінулы раз ледзь паспеў нэтбук за спіну схаваць, каб жонка не ўбачыла. І сяджу так, нібыта задумаўшыся над праблемамі гаспадарчымі, патыліцу чухаю. Жонка паглядзела на мяне, паўсміхалася ― здаецца, нічога не западозрыла. Дык вось жа, працягваю аповед, што мінулы раз пачаў. Гэта я расказаў быў, як рамеснік Стахор Мітковіч з сябрукамі супраць карумпаванага магілёўскага магістрату паўстаў. Войт жа магілёўскі Яраш Валовіч, калі пачуў, што ў народзе хваляванні, даслаў у горад шляхетных паноў Мацея...