“Памятаем пра мінулае – клапоцімся пра будучыню”
На гэтым тыдні, 3 снежня 2009 году, у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Іаганэса Рау (ММАЦ, Мінск, пр-т газеты “Праўда”, 11) адбудзецца II Міжнародны форум валанцёраў.
Форум праводзіцца арганізацыямі і добраахвотніцкімі праектамі, якія працуюць з ахвярамі нацыянал-сацыялізму: вязнямі канцлагераў, гета, прымусовымі работнікамі і сведкамі Другой сусветнай вайны.
На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь і ў горадзе Мінску ў прыватнасці, сістэма сацыяльна-грамадскіх прапаноў для сталых людзей не вылучае катэгорыю былых ахвяр таталітарных рэжымаў. Людзі пенсійнага веку часта застаюцца ізаляванымі ад грамадскага жыцця і не знаходзяць належнай ўвагі з боку сацыяльных службаў горада, а таксама цікавасці з боку маладога пакалення.
Задачай Форуму з’яўляецца абмеркаванне магчымасцяў удзелу маладых людзей у добраахвотніцкай працы са сведкамі Другой сусветнай вайны, а гэтак жа прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем менавіта гэтай катэгорыі людзей.
На Форуме выступяць з дакладамі спецыялісты са сферы суправаджэння валанцёраў, сацыялагічнага аналізу матывацыі ўдзелу маладых людзей у валантэрскіх праектах, а таксама будзе прадстаўлены досвед валантэрскай дзейнасці ў іншых краінах.
Упершыню ў межах Форуму з 16:30 да 17:30 адбудзецца мерапрыемства “Адчыненыя дзверы” – прэзентацыя валантэрскіх праектаў, арыентаваных на паляпшэнне якасці жыцця сведак ваенных падзей. Удзел гасцей Форуму ў гэты час папярэдняй рэгістрацыі не патрабуе.
Арганізатары форума:
Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Іаганэса Рау
Міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Паразуменне”
Грамадскае аб’яднанне былых вязняў фашызму Партызанскага р-ну г. Мінска “Доля”
Грамадскае аб’яднанне былых малалетніх вязняў фашызму Першамайскага р-ну г. Мінска