Канферэнцыі “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства: павестка дня для Беларусі” адбудзецца 2 лістапада 2009 г. ў Менску. Канферэнцыя прысвечаная абмеркаванню павесткі дня Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства для Беларусі.
Усходняе партнёрства – гэта новая шматбаковая платформа супрацоўніцтва, прапанаваная
Еўрапейскім Саюзам шасці краінам Усходняй Еўропы і Паўднёвага Каўказу: Арменіі, Азербайджану, Беларусі, Грузіі, Рэспубліцы Малдова і Украіне. У межах Усходняга партнёрства асобная ўвага надаецца пытанню ўдзелу грамадзянскай супольнасці.
16-17 лістапада 2009 года ў Бруселі адбудзецца першы Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства. Беларускія арганізацыі грамадзянскай супольнасці праявілі значную зацікаўленасць, прадставіўшы самую вялікую колькасць заявак сярод усіх шасці краін Усходняга партнёрства. На пачатку кастрычніка былі вызначаны будучыя ўдзельнікі Форума ад Беларусі.
Улічваючы прынцыповую важнасць ініцыятывы Усходняга партнёрства як для ўсёй краіны, так і для грамадскага сектару Беларусі, з мэтай забеспячэння адкрытасці і празрыстасці грамадскага дыялогу, арганізатары канферэнцыі запрашаюць арганізацыі грамадзянскай супольнасці Беларусі, паўнамоцных прадстаўнікоў беларускай дзяржавы і прадстаўнікоў экспертнай супольнасці да шырокага публічнага абмеркавання наступных пытанняў:
• Роля Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства ў рэалізацыі
тэматычных аспектаў Усходняга парнёрства;
• Актуальныя задачы Беларусі і грамадзянскай супольнасці краіны ў праграме
Усходняга партнёрства;
• Мэты і задачы беларускай дэлегацыі на Форуме грамадзянскай супольнасці
Усходняга парнёрства.