Напэўна, мы не заўсёды задумваемся над пытаннямі, чаму мы нарадзіліся менавіта ў гэтай краіне, чым мы можам ганарыцца, што падрыхтаваў нам лёс. Гэты спіс можна працягваць бясконца. Мы прапаноўваем Вам напісаць ЭСЭ на тэму: “Што для мяне значыць Беларусь?” Moladz.org упэўнены, што да яго завітаюць самыя таленавітыя, разумныя хлопцы і дзяўчаты, якія захапляюцца сваёй краінай. Таму пішыце нам свае невялічкія крэатыўныя творы і атрымлівайце падарункі!
Умовы конкурсу вельмі простыя. Вы пішаце ЭСЭ на тэму: “Што для мяне значыць Беларусь?” і дасылаеце на паштовую скрыню vkonkurs @ gmail.com (з пазнакай Будзьма).
Конкурс будзе доўжыцца да 20 снежня.
Самыя лепшыя творы будуць апублікаваныя на сайце www.moladz.org. Пераможцы конкурсу абавязкова атрымаюць падарункі.
Удзельнічайце! Думайце! Пішыце!
Будзьма маладымі! Будзьма актыўнымі! Будзьма разам! Будзьма беларусамі!